Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прайшлі Калядкі-бліны ды аладкі

Дата: 16 января 2016 в 10:05, Обновлено 16 января 2016 в 11:26
650 просмотров

На мінулым тыдні мы адсвяткавалі "Калядкі". Ва ўтульнай зале сабраліся дарослыя і дзеці, каб аднавіць свае культурныя народныя карані. У многіх вёсках нашага раёна моладзь спрабуе рэанімаваць традыцыю калядаваць, але, што і казаць, не ўсе ведаюць як гэта рабіць.Разумеючы вялікую важнасць аднаўлення народных святаў Беларусі, мы паставілі перад сабой задачу натхніць дарослых і дзяцей вывучаць нашы традыцыі, даць належны рэпертуар. Лічым, што зачын удаўся: усе мы спявалі, танцавалі і гулялі ў народныя гульні. А галоўнае, мы атрымалі задавальненне ад таго, што былі разам.

            

Далучэнне да народных святаў садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год.  Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.